Дэфіцыт федэральнага бюджэту Расіі за студзень — ліпень склаў 2,8 трлн рублёў або каля 28 млрд долараў 

У 2023 годзе ва ўмовах скарачэння даступнасці звестак аб бюджэце Рэспублікі Беларусь асаблівае значэнне набывае інфармацыя аб бюджэце Расійскай Федэрацыі. Па-першае, таму, што гэтыя дадзеныя застаюцца адкрытымі для грамадскасці. А па-другое, таму, што бюджэт Беларусі цяпер вельмі залежны ад магчымасцей расійскай казны. 
У 2023 годзе ва ўмовах скарачэння даступнасці звестак аб бюджэце Рэспублікі Беларусь асаблівае значэнне набывае інфармацыя аб бюджэце Расійскай Федэрацыі. Па-першае, таму, што гэтыя дадзеныя застаюцца адкрытымі для грамадскасці. А па-другое, таму, што бюджэт Беларусі цяпер вельмі залежны ад магчымасцей расійскай казны.  Паводле інфармацыі Міністэрства фінансаў Расіі, аб’ём даходаў федэральнага бюджэту ў студзені — ліпені 2023 года склаў 14 525 млрд рублёў, што на 7,9% ніжэй за аб’ём паступлення даходаў за аналагічны перыяд 2022 года. Пры гэтым нафтагазавыя даходы склалі 4 193 млрд рублёў і знізіліся на 41,4% (год да году), што звязана з высокай базай параўнання мінулага года, зніжэннем каціровак цэн на нафту маркі Urals, зніжэннем цэн і скарачэннем аб’ёмаў экспарту прыроднага газу. Акрамя таго, Міністэрства адзначае, што ўдакладненне механізму вызначэння падатковай базы «нафтавых» падаткаў і скарачэнне адпаведных цэнавых дысконтаў у будучыні павінна садзейнічаць павелічэнню падатковых паступленняў на працягу другога паўгоддзя.   Вынікі выканання федэральнага бюджэту Расіі за 7 месяцаў 2023 года адлюстроўваюць новыя рэаліі эканомікі Расіі: неабходнасць эканоміі ва ўмовах ваеннага часу пры зніжэнні экспартных паступленняў. Для Беларусі гэта будзе азначаць пагрозу скарачэння прамой падтрымкі. Але значна мацнейшы ўдар па беларускай эканоміцы можа нанесці зніжэнне пакупніцкай здольнасці насельніцтва на расійскім рынку. Ва ўмовах скарачэння выдаткаў расійскага бюджэту такое развіццё падзей цалкам магчымае. І адбыцца такое можа хутчэй раней, чым пазней, бо ўтрымліваць высокі ўзровень бюджэтнага дэфіцыту нават з расійскімі рэзервамі працяглы час не атрымаецца.